ANTYHONA (на падставе “Антыгоны” Сафокла)

Антыгона” гэта гісторыя пра праклён, пакладзены на Креонта і род Лабдакідаў, які пасля стагоддзяў спраўджваецца ў Крынках. Антыгона, як Тэрэза, маладая дзяўчына, дзейнічае ў адзіночку супраць непатычнай сям’і, якая ня хоча страціць улады гарантуючай ёй статус- кво.

MOMА

„Мома” — гэта апавяданне для дзяцей, моладзі і бацькоў. Яно закранае адну з самых важных праблемаў сучаснасці – нястача часу.

Sońka

„Sońka” to opowieść z polsko-białoruskiego Pogranicza, romans wojenny, w którym nic nie jest sentymentalne.

Глянец на боты

“Глянец на боты” – гэта п’еса пра спатканне дзвюх асобаў, якія прадстаўляюць розныя скрайнія пазіцыі – скінхеда, які забіў індуса і ліберальнага габрэя, які мусіць быць яго адвакатам. Нішто не паказвае на тое, што якая-небудзь супраца тут магчымая. Аднак юрыст спрабуе надзвычайнымі высілкамі дайсці да ментальнасці свайго кліента.

Жаніцьба

“Жаніцьба”, гэта адна з самых знакамітых камедый з канона сусветнай літаратуры і самы вядомы, побач з “Рэвізорам” і “Мёртвымі душамі”, твор Гогаля.

Запіскі афіцэра Чырвонай арміі

Ужо звыш 50 гадоў ён смешыць і палохае нас са старонак геніяльнай кніжкі Сяргея Пясецкага “Запіскі афіцэра Чырвонай арміі” – бліскучага вобразу менталітэту “савецкага чалавека”.

Курка

Дашчатаўск – правінцыйны гарадок, пакой у інтэрнаце. Падзеі адбываюцца ў наш час.
У пакоі жыве Нона – акцёрка драмтэатра.

Расклады руху

Камедыя пра сучасную сітуацыю акцёра. Вось Акцёр і Акцёрка, каб ратаваць спектакль, мусяць удвое сыграць восем герояў. Бачым іх на сцэне і за кулісамі.

Секс летняй ночы

«Секс летняй ночы», гэта камедыя пра любоў, жарсці і метафізіку. Інспіраваная як «Сном летняй ночы» Шэкспіра, так і «Усмешкамі летняй ночы» Інгмара Бергмана.

Смерць каміваяжора

Вілі Ломан (герой «Смерці каміваяжора» Артура Мілера) прыходзіць да сумнай высновы – 40 гадоў прапанаваў людзям у самых аддаленых кутках свету розныя навінкі – каб дажыць часу, калі ніхто нічога не хоча ў яго купіць.

ТАНГА ЗАБАРОНА

„Танга Забарона” — гэта прадстаўленне з жывой музыкай, у якім дамінуюць элементы мюзікла і кабарэ, заснаваныя на польскіх песнях з міжваеннага перыяду.

Чарнабыль. Last Minute

Пасля Чарнобыля час укусіў сябе за хвост. Пачатак і канец спалучыліся. Чарнобыльскі чалавек замахнуўся на ўсё.

Шалёныя нажніцы

Падзеі адбываюцца ў цырульні “Шалёныя нажніцы”. Гэта каралеўства маэстра нажніцаў і грэбеня Антона Прызнанага. Ён здымае памяшканне ў Ізабелы Чэрны – віртуоза фартэпіяна.

ЭМІГРАНТЫ

„Эмігранты” Славоміра Мрожэка – сёння ўжо класіка. Спектакль будзе спробай прачытаць тэкст нанова, змясціць яго ў сучасны кантэкст.