Тэатр

Драматычны тэатр імя Аляксандра Вянгеркі ў Беластоку, гэта адзіная такая ўстанова ў Падляшскім ваяводстве. Нашая вялікая сцэна памесціць нават 500 гледачоў.

У рэпертуары тэатра ёсць спектаклі для гледачоў з вялікімі артыстычнымі патрабаваннямі – аб праблемах сучаснага свету і чалавека, – як і для тых, хто шукае гумару ды забавы на высокім узроўні. Драмтэатр мае таксама прапановы маладым гледачам: адаптацыі класічных твораў дзіцячай літаратуры і пастаноўкі сучасных казак.

Тэатр вядзе багатую адукацыйную дзейнасць для дзяцей (тэатральныя майстар-класы, Казачныя раніцы, “Лета ў тэатры”) і для дарослых (цыкл рэ-інтэрпрэтацыі slap-чытанні).

Драмтэатр стварае таксама новыя з’явы ў культурнай прасторы Падляшша: Агульнапольскі конкурс малых драматычных формаў 1-2-3, Літаратурны конкурс ПРАЧЫТАЦЬ БЕЛАСТОК з гарадской акцыяй ТУТчыТАеМ ці Сцэну ініцыятываў, адкрытую на прапановы нашых акцёраў, рэжысёраў і артыстычных лабараторый.

Запрашаем.