Славомір Мрожэк

ЭМІГРАНТЫ

„Эмігранты” Славоміра Мрожэка – сёння ўжо класіка. Спектакль будзе спробай прачытаць тэкст нанова, змясціць яго ў сучасны кантэкст. Героі Мрожэка пакінулі краіну з таталітарнай сістэмай – краіну, ў якой не было свабоды слова, краіну, дзе сустракаліся палітычныя правакатары, краіну, у якой пераследуюць за погляды. У спектаклі мы спрабуем адыйсці ад звязанага з камуністычным рэжымам кантэксту. Польскі эмігрант сёння – гэта, перадусім, заробкавы эмігрант, а спажывецкая пазіцыя замяніла ідэалагічнае змаганне. На жаль, непадалёк нас, за нашай усходняй мяжою, па-ранейшаму ёсць нагоды для палітычнай эміграцыі…

Тое, што ў Мрожэка пазачасавае, – гэта, перадусім, навука выжывання двух мужчынаў у чужым свеце, навука супольнай наканаванасці і ўзаемнай залежнасці. І пытанне, ці магчымая сустрэча двух пунктаў гледжання, ці можна пераступіць уласныя абмежаванні, ці магчымая сапраўдная сустрэча…

 

Прэм’ера: 30 траўня 2014 г.

 

Рэжысёрскае куратарства: Кшыштаф Рэкоўскі

 

Склад:

Алег Гарбуз (запрошаны актор Нацыянальнага Акадэмічнага тэатру ім. Янкі Купалы,

Матэўш Вітчук

Менск, Беларусь)

Памочнік рэжысёра: Ежы Таборскі 

 

Малая сцэна

 

Спектакль у межах Сцэны мастацкіх ініцыятываў

Ліцэнзію на пастаноўку твора выдала Аб’яднанне аўтараў