Поль Портнер

Шалёныя нажніцы

Падзеі адбываюцца ў цырульні “Шалёныя нажніцы”. Гэта каралеўства маэстра нажніцаў і грэбеня Антона Прызнанага. Ён здымае памяшканне ў Ізабелы Чэрны – віртуоза фартэпіяна. Пераломны момант сюжэту, гэта забойства Ізабэлы Чэрны. Мёртвае цела знаходзяць у кватэры піяністкі, над цырульняй. Пачынаюць падазраваць Антона, працаўнікоў цырульні і яе кліентаў. Аказваецца, што сярод іх два паліцыянты, якія адразу пачынаюць следства. Чым яно закончыцца? Хто забойца? Вырашыць… публіка!

“Шалёныя нажніцы”, гэта відовішча, якое абапіраецца на інтэракцыі паміж сцэнай і гледачамі, паміж акцёрамі і публікай, якая слухаючы паказанні падазроных і аналізуючы падзеі, выносіць прысуд. Надзвычайная гульня для кожнага – бо хто з нас хаця б раз не гуляў ў дэтэктыва?

“Шалёныя нажніцы”, гэта таксама дасканала напісаныя асобы і паспяховае акцёрства.

 
рэпертуар

 

Прэм’ера: 12 траўня 2007 г.
Сцэна: вялікая
Цана: нармальны білет 35 зл., льготны 30 зл.
Час: 120 хвілін з перапынкам

Пераклад: Альжбета Возьняк
Рэжысёр: Пётр Дамброўскі
Асістэнтка рэжысёра: Юлія Вацлавік-Дамброўска
Сцэнаграфія: Катажына Габрат-Шыманская, Томаш Шыманскі
Музычная апрацоўка: Роберт Ляшчынскі

Выступаюць:

  • Войцех Высоцкі: Тонё Прызнаны
  • Агнешка Мажэйка-Шэкоўска: Барбара Маркоўска, цырульніца
  • Эва Палінска: Пані Домбэк
  • Кшыштаф Лаўнічак: Міхал Тамасяк, паліцыянт у цывільнай вопратцы
  • Тадэвуш Сакалоўскі: Эдуард Вурцэль, гандляр старызной
  • Марэк Тышкевіч: Дамінік Кавалеўскі, паліцыянт у цывільнай вопратцы, камісар
  • Францішак Утко: ...

Autor zdjęć: Bartek Warzecha