Вітальд Гамбровіч

Фердыдурке

Ferdydurke

Роман Гертых, калі стаў міністрам адукацыі, прапанаваў  выключыць “Фердыдурке” са спісу школьнай літаратуры. Даволі вялікае кола настаўнікаў падтрымала гэтую задуму. Пры нагодзе выявілася, што былы намеснік прэм’ер-міністра не вельмі ведае, што напісана ў гэтай невялікай кніжачцы, якую лічаць шэдэўрам польскай літаратуры. Ці настаўнікі, якія яго падтрымалі, таксама гэтага не ведалі? Ці можа палічылі, што чытанне “Фердыдурке” можа быць шкоднае для модадзі? А можа, проста, занадта складанае? Не нам гэта вырашаць, але добра відаць, што некаторым чытачам засвоіць “Фердыдурке” сапраўды нялёгка. Пры нагодзе тагачаснай спрэчкі вакол геніяльнага твора Вітольда Гамбровіча выявілася, што вялікай колькасці былых вучняў чытанні яго твораў былі самым незвычайным досведам у школьныя гады, а “Фердыдурке” – адзінай кніжкай, якую першы раз прачыталі з абавязку і якую перачытваюць па сённяшні дзень. Што ж гэта за такая двудушная кніжачка, якая ўжо ў момант свайго з’яўлення выклікала вялікае хваляванне і адразу запісала аўтара ў лік найвыдатнейшых польскіх літаратаў.? З самых смакавітых фрагментаў “Фердыдурке” мы зрабілі лёгкі для перажоўвання спектакль, які, усё ж такі, толькі смакавітая прыкуска перад сапраўднай бяседай – самастойным прачытаннем кніжкі. Тым, якія ўжо чыталі – каб прыпаміналі, тым, якія яшчэ не чаталі – каб іх заахвоціць. Ці ж не варта прыпомніць сабе, адкуль узялося агульнаўжыванае паняцце “гамбровічаўская морда”, прыглянуцца  працэсу “упуплівання”  або дазволіць патлумачыць : “Чаму Славацкі выклікае наўую любоў і захапленне”? Спадзяемся, што пасля кароткай – крыху больш за гадзіну – сустрэчы з вельмі прыгожай польскай мовай, якой напісаная “Фердыдурке”, у нікога не будзе ніякіх сумненняў, што Гамбровіч “вялікім пісьменнікам быў”.

 

Прэм’ера: 12–13 лістапада 2011 г.
Сцэна: малая
Цана: нармальны білет 25 зл., льготны 20 зл.
Час: каля 1,5 гадзіны

Рэжысёр: Яцэк Мільчаноўскі
Асістэнт рэжысёра: Славомір Паплаўскі
Сцэнаграфія: Яцэк Мільчаноўскі
Касцюмы: Соя
Музычная апрацоўка: Яцэк Мільчаноўскі
Анімацыі: Соя

Выступаюць:

  • Моніка Заборска-Врублеўска: Акцёрка І
  • Катажына Мікевіч: Акцёрка ІІ
  • Пётр Пулторак: Акцёр І
  • Славомір Паплаўскі: Акцёр ІІ
  • Мацей Радзіваноўскі: Акцёр ІІІ
  • Тадэвуш Сакалоўскі: Акцёр IV

Autor zdjęć: Конрад Адам Міцкевіч

Ferdydurke (fot. Konrad Adam Mickiewicz) Ferdydurke (fot. Konrad Adam Mickiewicz) Ferdydurke (fot. Konrad Adam Mickiewicz) Ferdydurke (fot. Konrad Adam Mickiewicz) Ferdydurke (fot. Konrad Adam Mickiewicz) Ferdydurke (fot. Konrad Adam Mickiewicz) Ferdydurke (fot. Konrad Adam Mickiewicz) Ferdydurke (fot. Konrad Adam Mickiewicz)