Мацей Заклічыньскі

ТАНГА ЗАБАРОНА

„Танга Забарона” — гэта прадстаўленне з жывой музыкай, у якім дамінуюць элементы мюзікла і кабарэ, заснаваныя на польскіх песнях з міжваеннага перыяду. Героямі спектаклю з’яўляюцца ўдзельнікі Магічнага Ансамблю, якія разам з навейшай праграмай хацелі б далучыць кабарэ Забарона да элітных забаўляльных месцаў гораду. Постаці спектаклю: амбітны і зайздросны дырэктар, яго разбэшчаная жонка, самадурны няздзейснены улан, пакорная сірата і тып з-пад цёмнай зоркі. Публіка актыўна прымае ўдзел у прадстаўленні, пад час якога граюць і спяваюць песні пра каханне і нянавісць, сум і няздзейсненасць, яны правакуюць герояў і гледачоў на неспадзяваныя паводзіны. Атрыбутамі ўдалага вечару з’яўляюцца алкаголь, цыгарэты, музыка, танец, спеў – сутнасць забавы ў міжваенны час, які як раз падыходзіць да завяршэння, а надзея на мір у свеце слабее на фоне феерверкаў.

 

Прэм’ера: 4 студзеня 2014 г.

Сцэна: вялікая

Час спектакля: каля 90 хвілін (з перапынкам)

Рэжысура, сцэнар і сцэнічная пластыка – Маце Заклічыньскі

Мастацкае куратарства – Агнешка Карыткоўска-Мазур

Аранжыроўка і музычная апрацоўка – Уля Кісель (UBU Studio Tworzenia Dźwięku)

Магічны Ансамбль:

Мечыслаў „Вудз” Вадзіньскі – Бэрнард Баня

Ядвіга “Зюлка” Зюлкевічуўна – Агнешка Мажэйка-Шэкоўска

Леакад’я “Сьліўка” Плюмэнбаўм – Маніка Заборска-Врублеўска

Тадэўш “Дымэк” Дымоўскі – Матэўш Вітчук

Анаталь "Гожкі” Жаландкоўскі – Пётр Шэкоўскі

Нязмучанае музычнае трыо :

-Уля Кісель

- Куба Кісель

- Пётр Ігнатоўскі

Цана білета: 

- звычайны - 35 zł

- ільготны - 30 zł

- школьны - 18 zł

- студэнцкі - 17,5 zł

 білет для беспрацоўных - 5 zł

- прэм’ерны спектакль - 40 zł

Спектакль для асобаў старэйшых за 16 гадоў.

У спектаклі выкарыстаныя здымкі Мечыслава Марчака, Тадэўша Ханька ды Яна

Муравейскага.

Autor zdjęć: Аўтар здымкаў: Бартэк Важэха

Recenzje:

Настоі змяняюцца бесперапынку – настальгічны( здзіўляючая , з іншым рытмам, але цалкам цікавая версія твору Мечыслава Фога "Ostatnia niedziela" у выкананні Пётра Шэкоўскага), тэмпераментны (супольны твор "Румба"), вельмі смешны: ("Нервы" або “Сексапіл – наша жаночая зброя" –у выкананні Матэўша Вітчука). Самадурны улан з шабляю, у афіцэрскіх ботах, які выконвае гэты хіт міжваеннага часу, магчыма не перасягнуў Эўгэніюша Бода, але з’яўляецца настолькі камічнай постаццю, што застаецца ў памяці.”

Маніка Жміеўска, "Сексапіл у афіцэрскіх ботах. Забарона дае рады", Gazeta Wyborcza Białystok, 10 студзеня 2014 г.

 

"Танга Забарона" — гэта ненавязлівае відовішча з дасканалай музыкай і прыгожымі касцюмамі. Цудоўная прапанова на вечар у часе карнавалу ня толькі для тых, хто хацеў бы прыгадаць бессмяротныя хіты міжваеннага перыяду. Прадстаўленне – гэта ў меншай ступені спектакль, а ў большай сцэнічны мюзік-перлінка. Тут ёсць крыху гумару без крывадушнасці, урэшце крыху настальгіі і ўзрушанасці. Публіку таксама ўцягваюць у супольную забаву.”

Анна Копэць, "Танга Забарона, або дасканалы вечар уражанняў і асацыяцый", Kurier Poranny, 7 студзеня 2014 г.