Марцін МакДонах

Самотны захад

Героі п’есы – два браты Вален і Кольман, якія разам жывуць і ненавідзяць адзін аднаго. Яны ва ўзаемных адносінах грубыя, цынічныя, няўступныя. Яны ваююць нават за тое, каторы з іх будзе есці хрусткі. Яны здольныя на ўсё, каб толькі адзначыць сваю перавагу. Братоў прабуе памірыць ксёндз Уэльш – алкаголік, фанат футболу і адначасова па-сапраўднаму веруючы католік і святар, які глыбока перажывае сваё прызванне. Да ксяндза заляцаецца Гірлін – дзяўчына, якая як кажуць “пойдзе з кожным”. Яна прадае самагонку.

Пачатак сюжэту, гэта дзень пахавання бацькі братоў. Яго, нібыта выпадкова, смяротна падстрэліў з дубальтоўкі Кольман. Пасля цырымоніі дадому Конараў прыходзіць ксёндз Уэльш і прабуе памірыць братоў. Гэта яму ніяк не ўдаецца. Яго пропаведзі нікога, здаецца, не цікавяць, бо ў вёсцы былі за апошні час два забойствы – муж забіў сякерай жонку, а дачка закалола маці качаргою. Сам перад сабою і перад братамі прызнаецца ў тым, што ён дрэнны святар, бо не ўмее дастукацца да чалавечых сумленняў.
Кульмінацыйны момант, гэта самагубства аднаго з галоўных герояў. Ці астатнія змогуць зрабіць з гэтага адпаведныя высновы і памяняць сваё жыццё?

Фарсовыя героі, камічныя сітуацыі, з’едлівы гумар, дасканалыя дыялогі і шпаркае дзеянне, гэта станоўчыя рысы “Самотнага захаду”. Можна сказаць, што гэта востры, час ад часу “чорны” фарс. Праўда. Аднак у гэтай губай форме выразна відаць сапраўдную людскую драму.

“Самотны захад” – гарантыя смеху да слёз, якія … могуць аказацца сапраўднымі.

 

Прэм’ера: 25 красавіка 2008 г.
Сцэна: малая
Цана: нармальны білет 25 зл., льготны 20 зл.
Час: 90 хвілінаў

Пераклад: Кляўдына Розгін
Рэжысёр: Генадзь Мушперт
Сцэнаграфія: Катажына Габрат-Шыманска, Томаш Шыманскі

Выступаюць:

  • Бернард Баня: ксёндз Уэльш
  • Катажына Мікевіч: Гірлін Кэлер
  • Рафал Альшэўскі: Кольман Конар
  • Славомір Паплаўскі: Вален Конар