Майкл Фрэйн, Пэтр Зэленка

Расклады руху

Камедыя пра сучасную сітуацыю акцёра. Вось Акцёр і Акцёрка, каб ратаваць спектакль, мусяць удвое сыграць восем герояў. Бачым іх на сцэне і за кулісамі. Пазнаем іх працу і прыватнае жыццё. Спектакль «Расклады руху» Пэтра Зэленкі, інспіраваны «Кітайцамі» Майкла Фрэйна, гэта перш-наперш незвычайная эквілібрыстыка акцёраў. Але не толькі. Гэта таксама карціна, якая паказвае разыходжанне штодзёншчыны і мастацтва, калі чалавек мусіць выбіраць, ці яму зарабляць грошы, ці ствараць і што больш важнае, праца ці асабістае жыццё. Акцёры, якія намагаюцца сыграць спектакль без сцэнічных партнёраў, гэта вобраз нас саміх і нашай сацыяльнай недастатковасці: бегатні паміж чарговымі заказамі, толькі ўяўнага быцця разам з другой асобай, спробаў спалучэння шматлікіх жыццёвых роляў, завязвання няпоўных сувязяў, за якімі хаваецца самота. Абавязкова трэба пабачыць. Для смеху і задумы.

 

Прэм'ера: 23-24 сакавіка 2013 г.
Сцэна: малая
Цана: нармальны білет 25 зл., льготны 20 зл.

Аўтары: Майкл Фрэйн, Пэтр Зэленка
Пераклад: Крыстына Краўзэ
Рэжысёр і аўтар сцэнаграфіі: Адам Бярнацкі

Выступаюць:

  • Юстына Гадлеўска-Кручкоўска
  • Рафал Альшэўскі

Autor zdjęć: Paweł Grześ