Астрыд Ліндгрэн

Піпі Доўгаяпанчоха

Гэта расказ пра незвычайную дзяўчынку, якая жыве без бацькоў, затое з канём і малпкай. Яна спіць з галавой пад коўдрай і з нагамі на падушцы, не ведае табліцы множання, але нікога не баіцца, а для сяброў яна гатовая зрабіць усё. Піпі з надзвычайнай фантазіяй і пачуццём гумару бязлітасна раскрывае крывадушнасць і банальнасць “сур’ёзнага” свету дарослых. Рыжая бунтаўнічка з несмяротнай культавай кніжкі Астрыд Ліндгрэн, якую кахаюць чарговыя пакаленні чытачоў, вучыць дзяцей, а бацькам напамінае, што варта гаварыць тое, што думаем, варта заставацца незалежным і не здавацца нават у самых цяжкіх абставінах.

 

Прэм’ера: 23 кастрычніка 2011 г.
Сцэна: вялікая
Цана: нармальны білет 17 зл., льготны 16 зл.
Час: каля 2 гадзін (з перапынкам)

Рэжысёр: Анджэй Бэя-Заборскі
Сцэнаграфія: Катажына Гамрат-Шыманска
Музыка: Пётр Клімэк
Выкананне музыкі ўжывую: музычны гурт Dra Fighters
Мызычная апрацоўка: Ромуальд Казакевіч
Тэксты песняў: Конрад Дваракоўскі
Харэаграфія: Войцех Бляшка

Выступаюць:

  • Моніка Заборска-Врублеўска: Піпі
  • Славомір Паплаўскі: Блюм
  • Кшыштаф Лаўнічак: Капітан Панчоха
  • Пётр Пулторак: Клянг
  • Мацей Радзіваноўскі: Ларсан
  • Бернард Баня: Гром
  • Францішак Утко: Дырэктар цырку
  • Аляксандра Май: Настаўніца
  • Яланта Скараходзка: Пані Прысэліюс
  • Крыстына Кацпровіч-Сакалоўска: Пані Гранбэрг
  • Данута Бах: Пані Сэтэргрэн
  • Арлета Гадзішэўска: Аніка
  • Рафал Альшэўскі: Томі
  • Эва Паліньска: Пані Ліндгрэн

Autor zdjęć: Конрад Адам Міцкевіч