Ян Якуб Належыты

Ложак тры разы

Ён і Яна, муж і жонка ў спальні. Тры сутычкі, тры важныя размовы, тры пераломныя моманты ў жыцці адной пары. А ўсё гэта пад адной коўдрай. Калі б паспрабаваць стварыць рэйтынг самай важнай ў жыцці чалавека мэблі, безумоўна ложак быў бы ў авангардзе. Нічога дзіўнага, што і сужонства з п’есы Яна Якуба Належытага ўсе свае страсці, сумненні, важныя рашэнні і слабасці перажывае якраз у пасцельных дэкарацыях. Тры карціны, тры ночы, тры фрагменты іх жыцця, тры паваротныя моманты – аказваецца, гэта дастаткова, каб расказаць смешную гісторыю аднае пары. У ложку Ён і Яна губляюцца і знаходзяць да сябе дарогу, разыгрываюць страсную драму і звычайную, крыху нуднаватую штодзённасць. Гэта камедыя сужонства, якая спалучае лёгкасць стылю і гумару з сур’ёзнымі пытаннямі (для прыкладу: “Што лепшае: быць грудзьмі грамадскай рэкламы ці тварам рэкламы свініны?”), пераплятаючы – як і ў жыцці – смех з сур’ёзным.

Лёгкасці гэтай камедыі прыдаюць песні, дапісаныя аўтарам тэксту – лірычныя, смешныя, поўныя страсцяў і гумару, з цудоўнай музыкай Рамана Чубатага.

П’есу выбралі гледачы ў фінале І Агульнапольскага конкурсу малых драматычных формаў 1-2-3, які арганізуе наш Тэатр. На конкурс прыйшло 125 п’ес ад 77 аўтараў з цэлай Польшчы.

 

Прэм’ера: 2 – 4 траўня 2008 г.
Сцэна: вялікая

Цана:нармальны білет 35 зл., льготны 30 зл., школьны 18 зл.
Час: 70 хвілінаў

Рэжысёр: Пётр Дамброўскі
Сцэнаграфія: Магдалена Вацлавік
Музыка: Роман Чубаты
Музыка ўжывую: Рамуальд Казакевіч, Пётр Хоцей
Тэксты песняў: Ян Якуб Належыты

Выступаюць:

  • Агнешка Мажэйка-Шэкоўска: Яна
  • Мацей Радзіваноўскі: Ён
  • Аляксандра Май: спеў
  • Эва Палінска: спеў
  • Пётр Шэкоўскі: спеў
  • Рафал Альшэўскі: спеў