Оляф Альшэўскі

З жыцця мурашоў

“З жыцця мурашоў” – любоўны трагіфарс для дарослых.

Любоўнае спатканне ў дзень беатыфікацыі Яна Паўла ІІ? Чаму не? Кожны час добры для кахання. На жаль, кожны час добры і для нянавісці.

ЯНА і ЁН. Двое самотных людзей, з багатым вопытам, якія шукаюць родную душу. Гэта вельмі польская драма, якая шмат гаворыць пра нас – палякаў, пра нашыя заганы і недахопы. Хвалюе, смешыць, здзіўляе. Яна вельмі горкая і пранізлівая, бліскуча напісаная – нікога не пакіне абыякавым. У гэтым спектаклі няма падзелу на “нас” і “іх”. Ёсць “мы”. Пасвараныя, падуладныя дрэнных эмоцыяў, пакалечаныя. Магчыма, прыспеў час, каб усе мы паглядзелі ў люстра. Пасмяяліся з сябе і можа нават заплакалі над сабою. Нарэшце, хаця б праз хвіліну – СУПОЛЬНА.

Гэта таксама спектакль пра Яна Паўла ІІ. Не таго, якога ведаем з эфектных цытатаў, безгустоўных партрэтаў і саладжавых паштовак. Гэта п’еса пра рымскага папу, які жыве ў нас. Або ў нас памірае…

І на заканчэнне – гэта спектакль пра словы. Словы, якія спалучаюць, якія раздзяляюць, якія абазначаюць тое, ці іншае, а бывае не абазначаюць нічога.

 

Прэм’ера: 12 – 13 траўня 2012 г.
Сцэна: фае
Цана: 35 зл.

Рэжысёр: Юлія Вэрнё
Асістэнтка рэжысёра: Юлія Вацлавік-Дамброўска
Сцэнаграфія: Альжбета Вэрнё

Выступаюць:

  • Крыстына Кацпровіч-Сакалоўска: Яна
  • Славомір Паплаўскі: Ён

Autor zdjęć: Конрад Адам Міцкевіч