Сяргей Пясецкі

Запіскі афіцэра Чырвонай арміі

Вы кажаце, што я дурань! А ці вы ведаеце, што я гэтым ганаруся?… Так. Вы, вось разумнікі, а нават няма ў вас сваёй дзяржавы і вы вымушаны рабіць тое, што загадае вам наш урад! А мне мудрасць непатрэбная. У нас ёсць разумныя і яны ўсім кіруюць. Мы ўжо маем чвэрць свету. А праз дзесяць гадоў авалодаем палавінай свету. А праз 20 гадоў наш рускі народ будзе кіраваіць цэлым светам.

Хто гэта гаворыць? Так, так – гэта малодшы лейтэнант Міхаіл Зубаў, Міша Вызваліцель, які 17 верасня 1939 г. як салдат Чырвонай арміі ўвайшоў на тэрыторыю Польшчы. Ужо звыш 50 гадоў ён смешыць і палохае нас са старонак геніяльнай кніжкі Сяргея Пясецкага “Запіскі афіцэра Чырвонай арміі” – бліскучага вобразу менталітэту “савецкага чалавека”. 21 гадоў на сцэне беластоцкага Драмтэатра можам слухаць і глядзець яго ў бравурнай інтэрпрэтацыі Кшыштафа Лаўнічака.

Часта гавораць пра “выдатнае выкананне”, “жыццёвую ролю”. Зубаў гэта нешта больш. Выдатная адаптацыя, якую зрабіў Анджэй Якімец і майстэрства Кшыштафа Лаўнічака спрычыніліся да таго, што Міша Зубаў стаў іконай беластоцкага культурнага жыцця – гэта жывая легенда з неўміручай сілай уздзеяння. Захапляе, скарае, вучыць пашаны да тэатральнага мастацтва. У гісторыі беластоцкага тэатра няма спектакля, які змог бы раўняцца з “Запіскамі афіцэра Чырвонай арміі” – няма п’есы так славутай, якая так доўга стаіць на афішы, на якой выхоўваюцца чарговыя пакаленні гледачоў.

Калі ты яшчэ не бачыў “Запіскаў…” мусіш абавязкова нагнаць гэты недагляд.

Гарантуем задавальненне.

 
рэпертуар

 

Прэм’ера: 29 лютага 1992 г.
Сцэна: малая
Цана: нармальны – 25 зл., льготны – 20 зл.
Час: 90 хвілін

Рэжысёр: Анджэй Якімец

Выкананне:

  • Кшыштаф Лаўнічак: малодшы лейтэнант Чырвонай арміі Міхаіл Зубаў
Na zdjęciu Krzysztof Ławniczak, jako młodszy lejtnant Armii Czerwonej Michaił Zubow Na zdjęciu Krzysztof Ławniczak, jako młodszy lejtnant Armii Czerwonej Michaił Zubow Na zdjęciu Krzysztof Ławniczak, jako młodszy lejtnant Armii Czerwonej Michaił Zubow Na zdjęciu Krzysztof Ławniczak, jako młodszy lejtnant Armii Czerwonej Michaił Zubow Na zdjęciu Krzysztof Ławniczak, jako młodszy lejtnant Armii Czerwonej Michaił Zubow