Мікалай Гогаль

Жаніцьба

“Жаніцьба”, гэта адна з самых знакамітых камедый з канона сусветнай літаратуры і самы вядомы, побач з “Рэвізорам” і “Мёртвымі душамі”, твор Гогаля. Гэта першая расійская бытавая камедыя пра няздзейсненыя намеры, у якой галоўныя героі не арыстакраты, што займаюцца толькі заляцаннямі і фліртамі, а звычайныя купцы.

Героі карыстаюцца звычайнай мовай і нават гаворкамі. Усе персанажы паказаны вельмі рэальна, у іх бурліць жыццё.

Галоўная гераіня, немаладая ўжо Агафія Ціханаўна, падгавораная сваццяй Фёклай, хоча павысіць сваю сацыяльную пазіцыю, выходзячы замуж за прадстаўніка вышэйшых сфераў. Праз мяшчанскі дом Агафіі праходзіць карагод сватаў. Гогаль героям гэтай цудоўнай бытавой камедыі даў выразныя рысы і надзяліў іх вялікай доляй гумару і сатыры.

У спектаклі гасцінна выступае знакаміты польскі тэатральны і фільмовы акцёр Войцех Высоцкі.

 

Прэм’ера: 15 траўня 2011 г.
Сцэна: вялікая
Цана: нармальны білет 35 зл., льготны 30 зл., школьны (групавы) 17,50  зл.

Пераклад: Юльян Тувім
Рэжысёр: Пётр Дамброўскі
Асістэнт рэжысёра: Юлія Вацлавік-Дамброўска
Сцэнаграфія: Катажына Гамрат-Шыманска
Музыка: Ежы Хрусьцінскі

Выступаюць:

  • Данута Бах: Агафія Ціханаўна 
  • Крыстына Кацпровіч-Сакалоўска: Арына Панцялейманаўна
  • Аляксандра Май: Фёкла Іванаўна
  • Пётр Пулторак: Падкалесін
  • Войцех Высоцкі: Качкараў
  • Францішак Утко: Сцяпан
  • Марэк Тышкевіч: Яешня
  • Славомір Паплаўскі: Анучкін
  • Мацей Радзіваноўскі: Жавакін
  • Бернард Баня: Старыкоў
  • Моніка Заборска-Врублеўска: Дуняшка І
  • Агнешка Мажэйка-Шэкоўска: Дуняшка ІІ