Юльюш Славацкі

Бянёўскі

Сюжэт раскрывае гісторыю польскага шляхціча, які мусіць пакінуць краіну ва ўцёках ад судоў і крэдытораў. Шалёная эскапада – гэта бадай найлепшае вызначэнне характару спектакля. Пара акцёраў, якая грае больш дзесятка розных герояў, вядзе міжсобку бурны дыялог на словы, жэсты, міны. Расповед пра прыгоды Бянёўскага, гэта дуэль, які іскрыцца гумарам і кішыць эмоцыямі. Хто перамагае? Мастацтва, паэзія і Славацкі.

«Бянёўскі» быў свядомай расправай з Прарокам Адамам і Колам божай справы, з сябрамі якога Славацкі моцна перасварыўся. Рэакцыі пасля выдання «Бянёўскага» былі крайне адмоўныя: Славацкага спрабавалі былі прымусіць адклікаць тое, што напісаў і павінен ён быў прасіць Польшчу прабачэння. У асяроддзі вырашылі прымяніць агнястрэльную зброю: Славацкага выклікалі на дуэль.

Якое значэнне маюць для нас гэтыя рамантычныя разборкі? Аказваецца, што хаця час і рэаліі мяняюцца, то мы, палякі, не можам нічога навучыцца з гісторыі. Не пастарэла таксама іронія Славацкага. Найлепшы доказ гэтага – “Бянёўскі” Кшыштафа Копкі – дасканалая прапанова для школ, для літаратуразнаўцаў, а таксама для аматараў інтэлігентнай забавы.

Пра дыгрэсіі:

Пачуўшы лозунг “Бянёўскі”, кожны добра адукаваны чалавек зможа сказаць хаця б столькі: “дыгрэсійная паэма Юльюша Славацкага”. Адступленніад тэмы тычацца як агульных, так і вельмі асабістых спраў. Славацкі гаворыць пра меланхолію, якую лічыць нацыянальнай хваробай палякаў, і абвінавачвае ў яе распаўсюджванні Адама Міцкевіча. У асобе Бянёўскага высмейвае узор рамантычнага каханка. Палемізуе таксама з крытыкамі аднаго з найбольш вядомых сваіх твораў – “Баладыны”.

 

Прэм’ера: 3 чэрвеня 2006 г.
Сцэна: малая
Цана: нармальны білет 25 зл., льготны 20 зл.
Час: 60 мінут

Рэжысёр: Кшыштаф Копка
Сцэнаграфія: Эва Бэата Вадэцка

Выступаюць:

  • Бернард Баня: Ён
  • Аляксандра Май: Яна

Autor zdjęć: Конрад Адам Міцкевіч