Карла Калодзі

Бураціна

Аднойчы майстра Джэпета стругаў калоду дрэва. Ляцелі трэскі, а бясформенная маса памалу і няўхільна пачынала напамінаць чалавека. Неўзабаве паказаўся сімпатычны свавольнік, якога назвалі Бураціна. Як толькі ён прыйшоў на свет, адразу пачаў гарэзнічаць. Падаўся ў свет, каб сустрэць прыгоды, якіх перажыў надта многа. Быў смелы, кемлівы і хіба крыху неразважлівы. Як кожны малады чалавек. Бураціна баяўся толькі аднаго, што прымусяць яго працаваць, або – о, жах! – пашлюць у школу! Уцякаў ад школы, але не пазбег адукацыі – самай строгай, якую ўсім смяльчакам прыносіць жыццё. Ён надта любіў прыгоды, аднак з цягам часу ўсё лепш разумеў, што ў жыцці трэба слухаць сэрца, але патрэбная таксама развага. Бураціна быў вялікі жулік і не малы шчаслівец – у яго быў Джэпета, бацька, які заўсёды яго кахаў.

“Бураціна” гэта класіка дзіцячай літаратуры, але і расказ, які можа крануць гледачоў у кожным узросце. Моцны бок спектакля, песні Анджэя Якабсона і незвычайна багаты візуальны пласт. Склаліся на яго не толькі дбайна выкананыя элементы сцэнаграфіі, казачна каляровыя касцюмы, але і камп’ютарныя анімацыі. Лялечныя анімацыі падрыхтаваў Анджэй Бэя-Заборскі – вядомы акцёр Беластоцкага лялечнага тэатра.

“Бураціна” гэта спектакль у сучасным форме, у якім захаваныя прыгажосць і мараль казкі Карла Колодзі.

 

Прэм’ера: 8 лютага 2009 г.
Сцэна: вялікая
Цана: нармальны білет 18 зл., льготны 16 зл.
Час: 100 мінут з перапынкам

Пераклад: Зофія Яхімэцка
Рэжысёр: Пётр Дамброўскі
Асістэнт рэжысёра: Юлія Вацлавік-Дамброўска
Сцэнаграфія: Катажына Гамрат-Шыманска
Музыка: Ромуальд Казакевіч
Тэксты песняў: Анджэй Якабсон
Анімацыі: Соя
Харэаграфія: Войцех Бляшка

Выступаюць:

  • Рафал Альшэўскі: Бураціна
  • Францішак Утко: Джэпета, Уласнік, Гандляр, Купец, Фурман, Пчолка, Дзіця
  • Тадэвуш Грахоўскі: Джэпета, Гандляр, Купец, Фурман 
  • Крыстына Кацпровіч-Сакалоўска: Апавядальнік
  • Данута Бах: Цвыркун 
  • Агнешка Мажэйка-Шэкоўска: Ліс, Дзіця, Пчолка, Марыянетка
  • Катажына Мікевіч: Кот, Дзіця, Пчолка, Марыянетка 
  • Бернард Баня: Селянін, Тунец, Матыль, Жандар, Дзіця, Пчолка
  • Мацей Радзіваноўскі: Арлекін, Кнот, Сокал, Куніца І, Смерць
  • Моніка Заборска-Врублеўска: Варожка, Дзяўчынка
  • Пётр Пулторак: Агняед, Куніца ІІ, Карчмар, Пчолка, Дзіця
  • Эва Палінска: Пучынэла, Папугай, Дзіця
  • Славомір Паплаўскі: Голуб, Пчолка, Дзіця
  • Яланта Скараходзка: Сава, Светлячок, Дзіця, Пчолка, Марыянетка, Божая Кароўка
  • Кшыштаф Лаўнічак: Жандар, Доктар, Дзіця, Дажджавы Чарвяк
  • Арлета Гадзішэўска: Божая Кароўка

Autor zdjęć: Конрад Адам Міцкевіч

Pinokio (Fot. Konrad Adam Mickiewicz) Pinokio (Fot. Konrad Adam Mickiewicz) Pinokio (Fot. Konrad Adam Mickiewicz) Pinokio (Fot. Konrad Adam Mickiewicz) Pinokio (Fot. Konrad Adam Mickiewicz) Pinokio (Fot. Konrad Adam Mickiewicz) Pinokio (Fot. Konrad Adam Mickiewicz) Pinokio (Fot. Konrad Adam Mickiewicz)