Пётр Зіневіч

Батлейка

“Батлейка” гэта зусім іншы спектакль за тыя батлейкі, да якіх усе мы прывыклі. Яго козыр – цёплы гумар, сціпласць, незабыўныя касцюмы і вялікая дынаміка ў акампанеменце джазавых энергетычных твораў Бэні Гудмана, Чарльса Мінгуса і гурта The Moody Blues.

Гэты камерны спектакль ад самага пачатку быў вельмі папулярны сярод наймалодшых гледачоў. І дзеці, і дарослыя з вялікім захапленнем успрымалі карнавальную ўмоўнасць “Батлейкі”, у якой сакрум спалучаецца з прафанум. А гэта асабліва цешыць стваральнікаў гэтага відовішча… Прыдзі і прымі ўдзел у гэтай радаснай, тэатральнай гульні, якую акцёры ствараюць разам з гледачамі!

Пасля спектакля можна сустрэцца з Мікалаем, які будзе раздаваць дзецям загадзя парыхтаваныя Вамі падарункі (трэба раней на гэта дамовіцца ў Бюро прамоцыі і продажу).

 

Прэм’ера: 15 студзеня 2000 г.
Сцэна: фае
Цана: нармальны білет 20 зл., льготны 18 зл.

Рэжысёр: Пётр Зіневіч
Касцюмы: Магдалена Гаеўская

Выступаюць:

  • Бернард Баня
  • Юстына Гадлеўска-Кручкоўска
  • Славомір Паплаўскі
  • Пётр Пулторак
  • Францішак Утка: Мікалай