ТУТчыТАеМ

Przeczytac_Bialystok_Akcja_TUczyTAMy.

Акцыя ТУТчыТАеМ – інтэгральная частка літаратурнага фестывалю ПРАЧЫТАЦЬ БЕЛАСТОК, які супольна з Аб’яднаннем фабрыка бестсэлераў сарганізаваў Драмтэатр з 16 па 18 лістапада 2012 г. Мэта акцыі ТУТчыТАеМ – прамоцыя чытання, а таксама выхад Тэатра да беластачанаў і адкрыццё на гарадскую прастору. У некалькі дзесятках нетыповых месцаў Беластока, напр. у гадзіншчыка, шкляра і шаўца, у спальных раёнах, гарадскіх аўтобусах, у шпіталях, дзіцячых дамах, клубах і кавярнях. Дыктарамі з’яўляюцца акцёры Драмтэатра, студэнты Тэатральнай акадэміі і запрошаныя госці (чыноўнікі, выкладчыкі, журналісты). Пераапранутыя адпаведна да месца, у якім чытаюць, у дамоўленую гадзіну, пачнуць чытаць выбраныя кніжкі.

Жыхары горада атрымаюць мапы месцаў, у якіх “чытаецца” са спіскам загалоўкаў чытаных кніжак і гадзінай пачатку чытання. Апрача таго, што будзе можна паслухаць фрагменты кніжак, будзе можна таксама пазнаць прапановы выдавецтваў, а ў тэатры набыць кніжку і сустрэцца з запрошанымі аўтарамі. Да акцыі ТУТчыТАеМ уключылася шмат літаратурных выдавецтваў з усяе Польшчы, яны таксама падаравалі нам кніжкі. Чытанні падзеленыя на групы паводле ўзросту: для дзяцей, моладзі і студэнтаў, для дарослых, дэтэктывы (вечаровыя чытанні) і эротыкі (чытанні да поўначы).

Фэстываль ПРАЧЫТАЦЬ БЕЛАСТОК гэта не толькі акцыя ТУТчыТАеМ, а таксама Літаратурныя усюды – сустрэчы і размовы з аўтарамі, экскурсіі аўтобусам-агурком шляхамі ўспамінаў беластоцкіх аўтараў.

Праект рэалізаваны з фінансавай падтрымкай з бюджэту Беластока.

TUczyTAMy_Teatr_Dramatyczny_w_Bialymstoku