Сукультура

У верасні 2012 г. Драмтэатр імя А. Вянгеркі ў Беластоку пачаў праект пад загалоўкам “Сукультура”. Думка пра гэтую акцыю ўзнікла з патрэбы дыялогу, які можа прывесці да супольных акцыяў на карысць культуры і мастацтва ў Беластоку і ва ўсім рэгіёне.

Гэта першая і рарытэтная ініцыятыва ў Падляшскім ваяводстве, у рамках якой установы і пазаўрадавыя арганізацыі хочуць супольна клапаціцца пра развіццё мясцовай культуры. Да гэтага часу жаданне прыняць удзел у Сукультуры дэкларавала звыш 40 суб’ектаў з Беластока і іншых мясцовасцей Падляшскага ваяводства.

Разам можам больш!