рэ-інтэрпрэтацыі. slap-чытанні

Новы цыкл прачытвання сучасных тэкстаў і паўторнага перачытвання класікі, якую будзем інтэрпрэтаваць і рэінтэрпрэтаваць, рэканструяваць і дэрэканструяваць. Тэмы чытанняў – грамадскія, культурныя, бытавыя, палітычныя і гістарычныя з’явы. Будзем прыглядацца стэрэатыпам, архетыпам, аб’ектам культу і прасторам табу. Будзем шнырыць у міфалогіі, антрапалогіі, сацыялогіі і філасофіі. Пашукаем сэнсу ў бессэнсоўным і алогікі ў логіцы. Паставім пытанні, угаворым да рэгрэсіі, выклічам анамнезу. Справакуем рэфлексію, смех, адмаўленне, істэрыю, а можа катарсіс.

Slap гэта ўдар па твары. Баліць, але дазваляе ачомацца.

Адзін раз у месяц, пару дзён, тры рэжысёрска-акцёрскія групы працуюць над рознымі сучаснымі або класічнымі драмамі. Эфекты гэтай працы пабачым у выглядзе перфарматыўных чытанняў у прысутнасці публікі. Пасля кожнай рэ-інтэрпрэтацыі адбудзецца публічная дыскусія, у якой прымуць удзел спецыялісты з розных галінаў ведаў, універсітэцкія выкладчыкі, аўтары, выдаўцы, крытыкі, людзі тэатру і СМІ.

Partnerem projektu jest Wydawnictwo Format-a (dawna Panga Pank).